Сравните цены на лечение в клиниках Израиля и сэкономьте до 30% от стоимости!

Сомневаетесь какую клинику выбрать?

Введите Ваш номер телефона и получите бесплатную консультацию по выбору клиники и врача за рубежом!

  • Hidden
  • Это поле используется для проверочных целей, его следует оставить без изменений.

У Каменнай Горцы ў Мінску хлопчыка ўкусіла гадзюка

13.08.2017

У Каменнай Горцы ў Мінску хлопчыка ўкусіла гадзюка

«Майго сына Яна ўкусіла змяя», — паведаміў «Нашай Ніве» яго бацька Даніла Лях. Няшчасны выпадак здарыўся ў сераду, і цяпер, калі жыццю хлопчыка нічога не пагражае, бацька вырашыў паведаміць пра гэта СМІ.

Пацырпелы Янка Лях. Фота Данілы Ляха з сайта газеты
Пацярпелы Янка Лях. Фота Данілы Ляха

Яну 10 гадоў, ён навучэнец беларускамоўнай 23-й гімназіі. У аўторак днём хлопец выйшаў з пад’езда ў двор вуліцы Кунцаўшчына, і адразу ўбачыў дзяцей, якія згуртаваліся ў адным месцы і нешта разглядаюць. Ён таксама зацікавіўся, падышоў — проста перад пад’ездам ляжала змяя. Дзеці яе штурхалі, гуляліся. Янка таксама прыняў удзел у агульнай забаве, аднак як толькі паднёс да змяі палец, тая яго ўджаліла.

Хлопчык вельмі перапалохаўся, прыбег дамоў, плакаў: з указальнага пальца сачылася кроў. Спачатку маці вырашыла дзяжурна адвесці яго ў паліклініку, але па дарозе туды яму стала дрэнна: Ян збялеў і перастаў бачыць. Тады ўжо бацькі выклікалі хуткую і МНС.

«Ніхто не чакае сустрэць гадзюку на прыступках свайго дома ў горадзе. Гэта ж не лес. Таму для нас гэта быў форс-мажор, а Янка не ведаў, як трэба сябе паводзіць са змяёй», — каментуе здарэнне бацька.

Хлопчыка прывезлі ў рэанімацыю 3-й гарадской дзіцячай бальніцы, дактары якой спачатку сумняваліся, што ўкусіць малога ў горадзе магла гадзюка, маўляў, адкуль яна ўзялася ў Мінску? Усе былі ўпэўненыя, што гэта мядзянка. І толькі калі МНС вынеслі вердыкт — гэта гадзюка звычайная, бо вочы ў яе з вертыкальным разрэзам, спрэчка спынілася.

Яну ўвялі сываратку-супрацьяддзе, некалькі дзён ён правёў у рэанімацыі. Цяпер яго стан стабільны, хлопчык адчувае сябе добра. Праўда, да гэтага часу уджаленая рука застаецца ў ацёках і гематомах. У бальніцы ён правядзе яшчэ мінімум тыдзень. Бацькі расказалі «Нашай Ніве», што яны вельмі ўдзячныя дактарам і спадзяюцца, што ніякіх наступстваў для арганізма атрута мець не будзе.

Гадзюка. Фота Данілы Ляха
Гадзюка. Фота Данілы Ляха

Віноўніцу ж здарэння амаль адразу адлавілі супрацоўнікі МНС, хаця яна спрабавала збегчы, змясцілі ў слоік і ізалявалі.

Нагадаем, 3 жніўня супрацоўнікі МНС ліквідавалі гадзюку ў сталічнай кватэры на вуліцы Ландара: тая затаілася ў пліце. У чэрвені змяя таксама ўкусіла мужчыну каля Драздоў. Магчыма, такая гіперактыўнасць змей у сталіцы назіраецца ў сувязі з мокрым летам.

(Why?)

Published at Sun, 13 Aug 2017 12:39:00 +0000

  1. 5
  2. 4
  3. 3
  4. 2
  5. 1
(0 голосов, в среднем: 5 из 5)


Сравните цены на лечение в клиниках Израиля и сэкономьте до 30% от стоимости!

Отделения
Популярные врачи
Доктор Рам Эйтан

Доктор Рам Эйтан

Онкогинеколог

Профессор Шломи Константини

Профессор Шломи Константини

Нейрохирург, специалист в области детской нейрохирургии

Доктор Яков Коэн

Доктор Яков Коэн

Гинеколог

Все врачи